Мікалай Іванавіч Бобрык скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926).
Працаваў у розных установах Глускага раёна: справаводам аддзела рэўкома (1920), адначасова настаўнікам сярэдняй школы (1920-1921).
1926-1939 гг. – працаваў у Беларускім медыцынскім інстытуце.
1939-1940 гг. – начальнік эвакуацыйных шпіталяў у Барысаве, Гомелі.
1940-1941 гг. – начальнік хірургічнага аддзялення Мінскага акруговага ваеннага шпіталя.
У Вялікую Айчынную вайну – старшы хірург палявых эвакуацыйных пунктаў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў.
1945-1946 гг. – галоўны хірург медыцынскага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі.
1946-1956 гг. – загадчык кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, дацэнт.
1955 г. – загадчык кафедры агульнай хірургіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
1949-1954 гг. – галоўны анколаг Міністэрства аховы здароўя БССР.
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка, клініка і лячэнне злаякасных пухлін рознай лакалізацыі. Заснавальнік новага напрамку хірургічнага лячэння злаякасных пухлін органаў стрававання. Працаваў над праблемамі клінікі, дыягностыкі і лячэння хірургічных захворванняў органаў брушной поласці. Аўтар больш 40 навуковых прац.
Сябраваў і лячыў Я. Купалу, лячыў Я. Коласа.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені; ордэнамі Леніна (1946), "Знак Пашаны", медалямі.