Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў працаваў на цагельным заводзе ў Крычаве, настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе Абхазіі (1939).

16.09.1940 – рэпрэсіраваны.

1950 г. – датэрмінова вызвалены. Вярнуўся на радзіму, працаваў бібліятэкарам, дырэктарам Крычаўскага Дома культуры.

1953 г. – літаратурны работнік рэдакцыі раённай газеты.

15.10.1961 – дзякуючы ўпартай працы і арганізацыйнай дзейнасці М.Ф. Мельнікава быў адкрыты Крычаўскі краязнаўчы музей (зараз ГУК "Исторический музей г. Кричева"). Матэрыялы па гісторыі Крычаўшчыны (з архіваў і бібліятэк Ленінграда, Масквы, Мінска, Магілёва) і экспанаты, сабраныя ім, сталі асновай музейных фондаў.

1961-1982 гг. – быў першым дырэктарам музея.

Першыя публікацыі ў друку з'явіліся ў 1936 г. (часопіс "Пионер").

Аўтар больш за 1500 артыкулаў у газетах і часопісах Савецкага Саюза і кніг: "Из семьи соколиной" (1973), "Атакующая юность" (1980), "Кричев: историко-экономический очерк" (1986), "Шел край наш дорогой столетий" (1987), "Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі" (у суаўтарстве, 1968); сцэнарыяў дакументальных фільмаў: "Борьба и творчество" (1967), "Песню вели на расстрел" (1968). Яго вершы ўключаны ў антологію "Поэзия узников ГУЛАГа" (Масква, 2005).

Узнагароджаны медалямі. На будынку Крычаўскага краязнаўчага музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар М.Ф. Мельнікава, адна з вуліц Крычава носіць яго імя.