Мікалай Васільевіч Абабурка нарадзіўся ў в. Морач, Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1985).

1969-1970 гг. – працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы ў сярэдняй школе Мінскай вобласці.

1970 г. – метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР.

З 1970 г. працаваў у Магілёўскім педагагічным інстытуце (зараз УА "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова"): старшы выкладчык (1970–1976), дацэнт (1976-1996), загадчык (1973-1983), прафесар (1993-2017) кафедры беларускай мовы, з 2018 г. – прафесар кафедры беларускай і рускай моў.

2015-2020 гг. – кіраўнік заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (падпраграма "Сучасная беларуская мова і лінгвакультура беларусаў: тэорыя, методыка, лексікаграфія").

Даследуе сучасную беларускую мову, беларускую дыялекталогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыку тэксту, стылістыку і культуру беларускай мовы, методыку выкладання беларускай мовы, параўнальную граматыку беларускай і рускай моў, гісторыю беларускага мовазнаўства.

Аўтар больш за 120 навукововых, навукова-дыдактычных і навукова-папулярных публікацый, манаграфій, навучальных дапаможнікаў для ВНУ: "Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры" (1981), "Беларускае слова і яго вывучэнне" (1986), "Культура беларускай мовы" (1994), "Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры" (2000), "Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі" (2003), "Размежаванне часцін мовы і іх граматычных форм" (2015) і інш.