Анатоль Станіслававіч Сербантовіч скончыў БДУ (1965).

1964-1966 гг. – працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса "Бярозка". 1966-1969 гг. – творчая камандзіроўка ў Запаляр'е, Казахстан, на Урал, Далёкі Усход.

1969 г. – літаратурны супрацоўнік газеты "Піянер Беларусі".

У школе пачаў пісаць байкі і сатырычныя замалёўкі з калгаснага жыцця. Першы верш надрукаваны ў 1959 г. у газеце "Магілёўская праўда".

Як сталы паэт сфармаваўся ў 1964 г., калі стаў рэгулярна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіраванасць, пафаснасць. Апрача вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі.

Аўтар зборнікаў паэзіі "Азбука" (1966), "Міннае поле" (1968), "Пярсцёнак" (1971), "Жаваранак у зеніце" (1989); паэмы для дзяцей "Тэлефон" (1968).

Імем Сербантовіча названа вуліца ў г. Магілёве.