Канстанцін Мікалаевіч Гартынскі скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1847), юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1851).
Служыў у г. Санкт-Пецярбургу.
1852 г. – канцылярскі чыноўнік у міністэрстве.
1859-1870 гг. – у г. Магілёве сакратар губернскай па сялянскіх справах прысутнасці.
1870-1872 гг. – Астраханскі віцэ-губернатар.
1872-1888 гг. – Магілёўскі віцэ-губернатар. Падчас адсутнасці губернатара выконваў яго абавязкі.
1888 г. – звольнены са службы з прычыны хваробы.
Быў членам земскага сходу г. Магілёва.
1901 г. – член Магілёўскага выбарчага сходу па выбарах.
Узнагароджаны ордэнамі Святога Станіслава ІІІ, ІІ і І ступені, Святой Ганны ІІ і І ступені, Святога Уладзіміра ІІІ ступені, медалямі.