Рыгор Васільевіч Булацкі скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча (1941), БДУ (1951).

1941 г. – служыў на Далёкім Усходзе.

1943 г. – разам з лётчыкамі В. Ульянавым і А. Пятровым набылі на ўласныя зберажэнні самалёт. У складзе 452-га бамбардзіровачнага авіяпалка (218-й бамбардзіровачнай авіядывізіі 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту) удзельнічалі ў вызваленні Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі.

1946 г. – дэмабілізаваны як інвалід вайны.

1954 г. – працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

1963 г. – дэкан філалагічнага факультэта.

1967-1981 гг. – дэкан факультэта журналістыкі і загадчык кафедры гісторыі журналістыкі.
Даследаваў гісторыю беларускай журналістыкі, публіцыстычную дзейнасць беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар больш 200 навуковых прац, у тым ліку звыш 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў: "Печать Белоруссии в период завершения реконструкции народного хозяйства республики" (1960), "Оружием слова" (1968), "Кузьма Чорный – публицист" (1972), "Гісторыя беларускай журналістыкі" (1979, у суаўтарстве).

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, "Знак пашаны", медалямі.