Уладзімір Іванавіч Бычкоў вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта (1978–1881).

1878 г. – пад час вучобы ў Кіеўскім універсітэце ўключыўся ў рэвалюцыйны рух. Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, вучнёўскай моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага капітана Судзейкіна.

30.03.1881 – арыштаваны і сасланы ва Усходнюю Сібір.

1881 г., снежань – прыцягнуты да дазнання па "справе 69-ці" ў г. Кіеве. 19.12.1882 – уцёк з Кіеўскай турмы, вёў рэвалюцыйную дзейнасць у г. Харкаве.

1883 г. – у г. Томску пры арышце аказаў супраціўленне паліцыі і застраліўся.