Васіль Мікітавіч Лубяка скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К.А. Ціміразева (1925).

1928-1938 гг. – працаваў у Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. Ціміразева на кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

1940-1946 гг. – дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР.

1944-1946 гг. – пад яго кіраўніцтвам былі сабраны матэрыялы аб становішчы сельскай гаспадаркі Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, аб стане і развіцці энергетычнай гаспадаркі і сыравіннай базы Беларусі.

Унёс значны ўклад у распрацоўку тэарэтычных і практычных асноў эканомікі Беларусі.

Адным з першых у СССР распрацаваў лекцыйны курс арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які быў уведзены ва ўсіх сельскагаспадарчых ВНУ краіны.

Аўтар звыш 50 навуковых прац, у т.л. дзвюх манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны" (1940), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944).