Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў працаваў рознарабочым на цагельным заводзе, слесарам на Бабруйскім суднарамонтным заводзе (з 1938 г.).
1940 г. – прызваны ў рады Чырвонай Арміі.
1941 г. – сапёр 590-га асобнага батальёна 289-й стралковай дывізіі 32-й арміі ваяваў на Карэльскім і Волхаўскім франтах.
1944 г. – знаходзячыся ў складзе групы загароды пры галоўным атрадзе дывізіі, зрабіў праход у мінным полі, асабіста абясшкодзіў 43 супрацьпяхотныя і 191 процітанкавую міну праціўніка, чым забяспечыў хуткае і бяспечнае наступленне танкаў.
05.07.1944 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
1944 г., з 6 ліпеня – пад варожым агнём размініраваў 430 варожых мін, чым забяспечыў паспяховае наступленне.
1944 г., 4 жніўня – пры адбіцці контратакі дзейнічаў смела і рашуча, агнём з аўтамата знішчыў варожага афіцэра.
25.08.1944 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені.
1944 г., 25 верасня – 6 кастрычніка – асабіста абясшкодзіў 650 мін рознага тыпу. 6 кастрычніка быў цяжка паранены, не сышоў з участку размініравання да канчатковага выканання пастаўленай баявой задачы.
24.03.1945 – узнагароджаны ордэнам Славы І ступені.
1945-1950 гг. – працаваў у народнай гаспадарцы ў Бабруйску.
Імем А.Ф. Сямёнава названа вуліца ў Бабруйску, усталявана стэла на Алеі Герояў.