Іосіф Тарасавіч Ляскоўскі – поўны кавалер ордэна Славы, камандзір аддзялення сувязі батарэі 120-мм мінамётаў 1038-га стралковага палка, старшы сяржант.

1920-1926 гг. – служыў у Чырвонай Арміі.

Працаваў бухгалтарам МТС у Хоцімскім раёне, горным тэхнікам на Галубоўскай шахце ў Луганскай вобласці (Украіна).

1941 г. – удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі.

25.08.1944 – камандзір аддзялення мінамётнай батарэі старшы сяржант І.Т. Лясоўскі вызначыўся пры фарсіраванні Днястра і баях за населены пункт Бозіены (Малдова). Пад агнём праціўніка ліквідаваў шэсць пашкоджанняў тэлефоннай лініі. Паранены, працягваў выконваць баявую задачу.

29.08.1944 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.

04.02.1945 – у баі за г. Кюстрын (Германія) падтрымліваў бесперапынную сувязь батарэі з назіральным пунктам палка, дзякуючы чаму было знішчана два крупнакаліберных кулямёты, гармата. Быў паранены, поле бою не пакінуў, знішчыў да 20 гітлераўцаў.

12.03.1945 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені.

1945 г., 28 красавіка – 1 мая – у баях за Берлін на подступах да рэйхстага пад варожым агнём разведаў агнявыя пункты праціўніка, ліквідаваў больш за 20 пашкоджанняў лініі сувязі.

15.05.1946 – узнагароджаны ордэнам Славы І ступені.

Пасля дэмабілізацыі жыў у г. Кіраўск Луганскай вобласці (Украіна). працаваў на Галубоўскай шахце.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІІ, II, І ступеней, медалямі, у тым ліку за "3а адвагу".