Леанід Максімавіч Марчанка скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972).

Удзельнік рэспубліканскіх выставак з 1966 г.

Галоўнае месца ў творчасці мастака займала тэма роднай зямлі, гарманічнага існавання чалавека на ёй.

Працаваў пераважна ў тэхніках афорта і літаграфіі. Сярод літаграфій: "Жанчыны Палесся" (1974), "Новабудоўлі Беларусі" (1975), сярод афортаў "Лета ў Залацінцы. БАМ" (1976), "Мой край азёрны" (1977), "Зямля і людзі" (1980), асобныя лісты "У Карскім моры" і "Ганна Мікітаўна" (1981), "Рулявы Пятровіч", "Праводка" (абодвы 1982), "Клятва" (1983).