Даніла Кірэевіч Сукачоў скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу (1935).
1918-1920 гг. – удзельнік Грамадзянскай вайны.
З 1924 г. на гаспадарчай і савецкай рабоце.
1941 г. – у Чырвонай Арміі.
1943 г. – у тыле ворага, член Беластоцкага падпольнага абкама КП(б)Б, старшыня камітэта Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі.
1947-1957 гг. – старшыня Гродзенскага райвыканкама.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1948), ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі.