Мікалай Іванавіч Грашчанкаў скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1926), Інстытут чырвонай прафесуры (1932).

1932-1933 гг. – дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці.

1933-1944 гг. – загадчык аддзела Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны.

1935-1937 гг. – знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Англіі і ЗША.

1937 г. – першы намеснік наркама аховы здароўя СССР.

1939 г. – дырэктар Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны.

1941 г. – у дзеючай арміі, кансультант па пытаннях неўрапаталогій і нейрахірургіі, праводзіў унікальныя аперацыі на галаўным і спінным мазгу, на перыфірычных нервах.

1944 г. – дырэктар Інстытута неўралогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

1947-1951 гг. – прэзідэнт Акадэміі навук БССР. Адначасова з 1948 г. дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР.

1951 г. – загадчык кафедры Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў і клініка-фізіялагічнай лабараторыяй АН СССР і АМН СССР.

1958 г. – загадчык 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.

1959-1961 гг. – намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі. Аўтар больш за 300 навуковых прац і пяці манаграфій.

Быў адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, з'яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1943), ордэнам Леніна (1945), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалямі.