Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1937).
1937-1954 гг. – працаваў у Казахскім педагагічным інстытуце.
1954-1958 гг. – дацэнт Хабараўскага педагагічнага інстытута.
1958-1975 гг. – у Магілёўскім педагагічным інстытуце.
Праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне геамарфалогіі; займаўся пытаннямі эрозіі глеб, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі.
Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку пяці манаграфій. Сярод апублікаванага: "Эрозия почвогрунтов и борьба с ней" (1973), "Каков ты, хозяин земли? (1977), "Зямля – наш дом (1981).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Казахскай ССР за заслугі ў развіцці геаграфіі Казахстана.