Аляксей Аляксандравіч Зарыцкі скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў (1936).

Працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце.

1938-1940 гг. – служыў у Чырвонай Арміі, быў літработнікам дывізіённай газеты.

1941-1945 гг. – прымаў удзел у баях пад Арлом і Масквой, будучы памочнікам начальніка разведаддзела штаба аднаго з паветрана-дэсантных карпусоў. У якасці інструктара армейскага палітаддзела паэзіі часопіса "Полымя" прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах.

1946-1954 гг. – працаваў у часопісе "Полымя".

У час вучобы ў школе разам з будучым паэтам Алесем Жаўруком выдаваў сатырычную газету "Смех і слезы". Першы верш надрукаваў у 1927 г., у 1932 г. выйшаў першы зборнік вершаў "Эпічныя фрагменты". Уваходзіў у Бабруйскую філію "Маладняка".

Аўтар паэтычных зборнікаў: "Дняпроўскае рэха" (1946), "Аповесць пра залатое дно" (1954), "Размова з сэрцам" (1961), "Каля вячэрняга кастра" (1979); зборнікаў гумарыстычных і сатырычных твораў: "Пасылка ў рай" (1960), "На волю" (1969), "Каля вячэрняга кастра" (1979); кнігі апавяданняў на рускай мове "Вересковый мед" (1965); кнігі ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў "За словам-падарункам" (1985).

Перакладаў на беларускую мову творы армянскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх, нямецкіх, французскіх, іспанскіх і іншых паэтаў.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, медалямі.