Валерый Васільевіч Фралоў скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1967).
1964 г. – артыст канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстрадных гуртоў "Арбіта-67" і "Лявоны" (пад кіраўніцтвам У. Мулявіна).
1968 г. – канцэртмайстар групы габояў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі.
1970-1987 гг. – выкладчык у Мінскім музычным вучылішчы імя М.І. Глінкі.
Адзін з заснавальнікаў і артыст першага беларускага ансамбля старадаўняй музыкі "Кантабіле" (1976).
Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і беларускай музыкі. Быў першым выканаўцам многіх твораў беларускіх кампазітараў.