Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкім інстытут (1960).

1960-1970 гг. – выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 г. Працаваў у жанрах партрэта, пейзажа, карціны, станковай графікі. Творы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам. Сярод работ: карціна "Настаўніца" (1960), партрэты Я. Брыля, Я. Семяжона (абодва 1967), М. Аўрамчыка, Я. Янішчыц, Н. Гілевіча (усе 1968), пейзажы "Восень, Ракаўская шаша", "Ранак", "Першы снег" (1960-1970 гг.). Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы культурнага жыцця – альбом "Няўрокам кажучы…" (1971).