Аляксей Мітрафанавіч Малашка скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н.К. Крупскай, Маскоўскі педагагічны інстытут (1954).

1951-1960 гг. – працаваў інструктарам Магілёўскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Бялыніцкага РК ЛКСМБ; карэспандэнтам Маладзечанскай газеты "Чырвоная змена", літсупрацоўнікам Магілёўскай абласной газеты "За Радзіму"; дырэктарам Сафіеўскай сямігодкі ў Магілёўскім раёне.

1961 г. – дацэнт у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

1973 г. – у Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БДУ.

1975-1991 гг. – у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Даследаваў палітычную гісторыю Расіі і Беларусі ў 1917-1925 гг., гісторыю палітычных партый, нацыянальных меншасцяў на тэрыторыі Беларусі. Аўтар звыш 120 работ, у тым ліку шасці манаграфій.