Надзея Віктараўна Палубінская скончыла Магілёўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум.

Працавала на Магілёўскім заводзе штучнага валакна.

Вершы пачала пісаць у школе. Першая публікацыя ў 1967 г. у газеце "Магілёўская праўда". Яе "Поэму души" адзначыў А.В. Пысін.

Аўтар кніг "Храм души" (1998), "На грани…" (2000), "Калинов мост" (2002), "Под знаком Бесконечности" (2005), "Пространство Времени" (2009), "Капля и море" (2011), "Причастие Словом" (2015).