Ясеў Уладзімір Віктаравіч скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А. Куляшова (1984), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993).
1993 г. – працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Прайшоў шлях ад асістэнта кафедры паліталогіі да прарэктара па выхаваўчай рабоце (з 2008).
У сферы навуковых інтарэсаў знаходзіцца фарміраванне грамадзянскай супольнасці, дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь, распрацоўка канцэпцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый.
Аўтар паэтычных зборнікаў "Палова дыні" (2016), "Времяворот" (2018). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).