Аляксей Касьянавіч Антоненка скончыў Дноўскую школу фабрычна-завадскога навучання, Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932).

Працаваў на чыгуначнай станцыі г. Дно Пскоўскай вобласці (Расія).

1929 г. – у радах Чырвонай Арміі.

1932 г. – скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў, пакінуты ў школе летчыкам-інструктарам.

1939 г. – удзельнічаў у баях у Манголіі на рацэ Халхін-Гол. У 40 паветраных баях у складзе групы збіў шэсць японскіх самалётаў.

1939-1940 гг. – удзельнік Савецка-фінляндскай вайны.

1941 г. – намеснік камандзіра эскадрыллі 13-га знішчальнага авіяцыйнага палка (61-я знішчальная авіяцыйная брыгада, Ваенна-паветраныя сілы Балтыйскага флоту).

25.06.1941 капітан Антоненка збіў першы на Балтыцы варожы самалёт. 1941 г., ліпень – асабліва вызначыўся пры абароне паўвострава Ханко (Фінляндыя). За 34 дні баёў зрабіў больш за 100 баявых вылетаў, правёў 42 паветраныя баі, збіў адзінаццаць самалётаў праціўніка (1 – таранам).

1941 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалём "За адвагу".

Імем А.К. Антоненкі названы пасёлак у Ленінградскай вобласці. Ён навечна залічаны ў спіскі авіяпалка, дзе служыў. Увекавечаны на мемарыяле авіятарам ВПС Балтыйскага флоту ў пас. Лябяжы (Боркі) Ламаносаўскага раёна Ленінградскай вобласці.