Юлій Ягоравіч Жлоба скончыў Бабруйскае вучылішча механізатараў сельскай гаспадаркі № 8.

1954 г. – працаваў у калгасе імя Кірава ў Краснапольскім раён, у саўгасе імя М.І. Калініна.

Заснаваў першае ў рэспубліцы механізаванае звяно па вырошчванні бульбы і дамогся рэкордных ураджаяў. На базе звяна была створана раённая школа бульбаводаў.

Аўтар кнігі "Школа мастерства – поле".

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980-1985).

1971 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за наватарства ў справе апрацоўкі зямлі, шматгадовую і добрасумленную працу.

Узнагароджаны: залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Леніна, медалямі.