Якуб Раманавіч Брайцаў скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча.

З другой палавіны 1880-х гг. жыў у Маскве, з 1900 г. на радзіме.

У 1905 г. за рэвалюцыйную дзейнасць быў пад наглядам паліцыі.

1917 г. – працаваў сакратаром Забялышынскага валаснога выканкама, павятовым пракурорам Клімавіцкага павета.

1925-1927 гг. – настаўнік у Забялышынскай школе сельскай моладзі (выкладаў курс земляробства).

У 1920-я гг. быў супрацоўнікам "Крестьянской газеты" (Масква). Уваходзіў ва Усерасійскі саюз сялянскіх пісьменнікаў.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1880-я гг.

Галоўная тэма творчасці – лёс беларускага сялянства, яго бяспраўнае становішча ў часы прыгонніцтва, побыт і працэсы сацыяльнага расслаення беларускай вёскі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Аўтар апавяданняў і аповесцей: "Дудалева лоза" (1884), "Невдашечка Анюта" (1887), "Богачи" (1889), "Хозяин" (1926), псіхалагічнага эцюда "Иуда" (1889), камедыі "Беда цыгана" (1905), рамана "Среди болот и лесов" (1913-1916), які лічыцца першым беларускім раманам.