Васіль Андрэевіч Пыжкоў скончыў Магілёўскую газетна-партыйную школу (1938), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958).

1938 г. – працаваў у раённых газетах Мсціслаўля і Крычава; літсупрацоўнікам, уласным карэспандэнтам абласной газеты "Камунар Магілёўшчыны".

1943-1951 гг. – у рэспубліканскай газеце "Советская Белоруссия".

1951-1969 гг. – у рэспубліканскай газеце "Звязда".

1969 г. – прафесар кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Аўтар кніг: "Газета і сучаснасць" (1965), "Журналіст у эканамічным пошуку" (1973), "Ад партрэта сучасніка да гісторыі сучаснасці: надзённыя праблемы дзейнасці беларускай прэсы сямідзесятых гадоў" (1975) і інш.

Абіраўся дэпутатам Ваярхоўнага Савета БССР. Прымаў удзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам "Знак Пашаны", медалямі.