Ігар Станіслававіч Нагорскі скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1953).

1956 г. – працаваў у Інстытуце торфу АН БССР.

1961-1999 гг. – у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі і аддзела, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам, галоўным навуковым супрацоўнікам.

1999 г. – саветнік пры дырэкцыі Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі; адначасова генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб'яднання "Белсельгасмеханізацыя" (1984-1998).

1992-1998 гг. – акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Галоўныя накірункі навуковай дзейнасці: абгрунтаванне сістэм тэхнічных сродкаў для сельскай гаспадаркі, параметраў і рэжымаў работы сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў на стадыі іх праектавання на аснове метадаў матэматычнага мадэліравання; стварэння высокаэфектыўных машын, глебаапрацоўчых агрэгатаў, тэхнічных сродкаў для ўборкі і пасляўборачнай апрацоўкі зерня, лёну, кармоў і інш.

Аўтар больш 450 навуковых прац, у тым ліку 18 кніг і вучэбных дапаможнікаў, чатырох манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), медалямі.