Іосіф Іосіфавіч Лянькоў скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1964).
1964-1966 гг. – галоўны эканаміст у саўгасе Карагандзінскай вобласці.
1970-1987 гг. – дацэнт кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельгаспрадпрыемствах Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
1987-2001 гг. – загадчык кафедры матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм у АПК.
2001 г. – загадчык кафедры мадэліравання і прагназіравання эканомікі АПК у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.
Стваральнік першай навуковай школы па эканоміка-матэматычнаму мадэліраванню сістэм і працэсаў АПК.
Аўтар звыш за 160 навуковых прац па праблемах планавання і матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм АПК.