Павел Паўлавіч Пурын (Пурынь) скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча (1932), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага.

1928 г. – у Чырвонай Арміі.

1932 г. – працаваў у артылерыйскай школе у г. Крывы Рог.

1939 г. – удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Украіну.

1941 г. – ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Малдовы, Прагі, штурму Берліна.

27.01.1945 – камандзір 98-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады   1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі, падпалкоўнік П.П. Пурын асабліва вызначыўся пры фарсіраванні р. Одэр у раёне г. Кёбен (Хобеня, Польшча). На плацдарме ўмела кіраваў падраздзяленнямі брыгады, якая сваім агнём нанесла вялікі ўрон праціўніку, скавала ініцыятыву ворага. Тым самым былі створаны добрыя ўмовы для сапёраў, якія ў кароткі тэрмін аднавілі разбураны мост і забяспечылі пераправу падраздзяленняў і баявой тэхнікі.

1945-1955 гг. – працягваў службу ў Савецкай арміі.

1956 г. – палкоўнік запаса. Працаваў старшынёй Крыварожскага гарадскога камітэта ДТСААФ (Украіна).

1945 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўмелае камандаванне артылерыйскай брыгадай, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945 ?), Чырвонага Сцяга (1943 ?), Айчыннай вайны I ступені (1944) і II ступені (1943), Чырвонай Зоркі, медалямі; Крыжом Чэхаславацкай рэспублікі, медалём Чэхаславацкай рэспублікі, медалём Польскай рэспублікі.

Імем П.П. Пурына названа вуліца ў г. Крывы Рог. Яго імя высечана на Стэле Герояў у г. Крывы Рог.