Віктар Іванавіч Шабайлаў скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1951), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959).

Працаваў стажорам на пасадзе народнага суддзі ў Магілёўскім абласным судзе, памочнікам пракурора ў Магілёве і Мсціслаўскім раёне.

1964 г. – Інстытут філасофіі і права АН Беларусі.

1995–1996 гг. – дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1997-2001 гг. – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

2001-2007 гг. – загадчык аддзела канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і міжнароднага права Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі.

2008 г. – прафесар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

2010 г. – прафесар Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА".

2013 г. – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994), Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (са зменамі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 г., законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі.

Аўтар 220 навуковых прац.

Узнагароджаны медалямі.