Мікалай Рыгоравіч Пінчук скончыў школу фабрычна-завадскога вучнёўства пры Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце (1940), Бабруйскі аэраклуб (1940), 8-ю Адэскую (1940), Канатопскую (1941), Армавірскую (1942) ваенна-авіяцыйныя школы пілотаў, Ваенна-паветраную акадэмію (1954).

1940 г. – дабравольцам пайшоў служыць у Чырвоную Армію.

1942 г. – ваяваў на Заходнім і 3-м Беларускім франтах.

1944-1945 гг. – намеснік камандзіра, камандзір 1-й эскадрыллі 18-га Гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (303-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 1-я Паветраная армія, 3-ці Беларускі фронт). Удзельнік вызвалення Смаленшчыны, Беларусі, баёў ва Усходняй Прусіі.

За гады вайны здзейсніў 307 баявых вылетаў, удзельнічаў у 68 паветраных баях, збіў 24 варожыя самалёты (адзін з іх таранам).

1945 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за высокае лётнае майстэрства, праяўленыя мужнасць і гераізм.

Пасля вайны працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР.

1969 г. – удастоены ганаровага звання "Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР".

1975 г. – гвардыі палкоўнік запаса.

1977 г. – кніга ўспамінаў "В воздухе – "Яки".

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Чырвонага Сцяга (1943, 1944, 1944, 1957), Айчыннай вайны 1-й ступені (1943), Чырвонай Зоркі (1955, 1968), "За службу Родине в Вооружённых Силах СССР" ІІІ ступені (1975); медалямі.