Дзмітрый Пятровіч Магдалёў скончыў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў майстрам Клічаўскага БМУ меліярацыі, прарабам, начальнікам планавага аддзела Краснапольскай ПМК-23, інструктарам Краснапольскага РК КПБ, старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў.

Друкавацца пачаў у 1980 г.

Вершы публікаваліся ў газетах: "Магілёўскія ведамасці", "Магілёўская праўда", "Чырвоны сцяг" (Краснаполле), "Ленінскае слова" (Слаўгарад) і інш.; калектыўных зборніках "Гімн жыццю" (2003), "Друцкія зарніцы".

Аўтар зборнікаў вершаў: "Зямля мая – журба мая, маё каханне" (1997), "Осенний первый привет" (2007), "Я прочту, что на сердце написано" (2009), "Роднаму краю" (2017), "Ищите Господа" (2019).