Апанас Васільевіч Кляцко працаваў кавалём у калгасе "Ільіч" Клімавіцкага раёна.

1933-1935 гг. – праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі.

1943 г. – сапёр сапёрнага ўзвода 222-га палка 49-й стралковай Рослаўскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі. Ваяваў на Заходнім, 1-м Беларускім, 2-м Беларускім, 3-м Беларускім франтах. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі, Літвы, Польшчы.

10.08.1944 пад час цяжкіх баёў на Каўнаскім накірунку ўзарваў мост цераз раку Шырвінты, чым спыніў танкавую контратаку ворага.

28.09.1944 за асаблівую мужнасць і смеласць быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

14.01.1945 у раёне вёскі Рудка (Польшча) пад артагнём зрабіў чатыры праходы ў мінных палях праціўніка і абяшкодзіў 79 проціватанкавых і процівапяхотных мін, чым садзейнічаў паспяховаму наступленню палка.

29.03.1945 узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

14.04.1945 каля населенага пункта Візенаў (Германія) зрабіў для савецкіх разведчыкаў праход у мінных палях і драцяной загародзе. Быў цяжка паранены, але поле бою не пакінуў.

15.05.1946  атрымаў Ордэн Славы I ступені.

1945 г. – працаваў кавалём у калгасе "Ільіч" Клімавіцкага раёна.

Узнагароджаны ордэнамі Славы I (1946), II (1945), III (1944) ступені, Айчыннай вайны I ступені (1985), "За службу Радзіме" III ступені (1999), медалямі.