Украінка Сяргей Сяргеевіч скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Лудчыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Дунайкоўскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна.

1989-2009 гг. – выкладчык, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

Друкавацца пачаў у 1977 г. Творы змяшчаліся ў перыядычных і калектыўных выданнях, матэрыялах навуковых канферэнцый. Аўтар кніг і зборнікаў: "Маё Купела" (2001), "Белый аист, черное перо" (2015), "9 гранаў" (2016).