Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977).

1977 г. – пачаў працоўны шлях рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў. Затым працаваў настаўнікам у Ягадскай, Кукараўскай васьмігадовых школах Бярэзінскага раёна, СШ № 26 у Мінску.

1978 г. – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

1981 г. – дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча.

1984-2000 гг. – працаваў у выдавецтве "Юнацтва".

2001-2002 гг. – узначальваў часопіс "Вожык".

2003-2009 гг. – намеснік галоўнага рэдактара, потым галоўны рэдактар часопіса "Нёман". Адначасова намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва".

2009 г. – сакратар Праўлення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першы верш быў надрукаваны ў 1966 г. у газеце "Браслаўская звязда". Першая кніжка была адрасавана дзецям «Дзіўныя "блізняты"» (1987).

Аўтар больш 2 000 публікацый, у тым ліку больш за 80 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі, слоўнікаў, перакладаў. Прымаў удзел у распрацоўцы двухтомных "Русско-белорусского словаря" і "Беларуска-рускага слоўніка", распрацаваў і выдаў "Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы" (у 2 т., 1988).

Аўтар кніг і зборнікаў: "Побач з татам" (1988), "Шые вожык кажушок" (1996), "Любі і помні…" (2005), "Залаты ключык духоўнасці" (2010), "Спявае жыта" (2014), "Школьны слоўнік беларуска-рускіх амонімаў" (2017), "Падарожжа ў гісторыю спорту" (2017), "Пакланюся матулі роднай" (2019) і інш.

Пераклаў на беларускую мову раманы М. Сервантэса "Дон Кіхот", В. Скота "Квенцін Дорвард", С. Лагерлёф "Пярсцёнак Лёваншольдаў", апавяданні і казкі класікаў замежнай літаратуры. Перакладаў на рускую мову раманы, аповесці і апавяданні многіх вядомых беларускіх аўтараў.

На словы паэта напісана шмат песень, асабліва для дзяцей, кампазітарамі Л. Захлеўным, П. Яроменка, Г. Ермачэнкавым, У. Карызнай, М. Літвіным і інш. Асобныя творы М. Пазнякова перакладзены на 22 мовы народаў свету.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017), Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года" (2006, 2007, 2008) і інш.

Выдатнік друку Беларусі (2007).