Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955).
1955-1956 гг. – працаваў рэдактарам выдавецтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
1956-2002 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры, тэксталогіі, метадалогіі літаратуразнаўства і літаратурнай крытыкі. Даследаваў гісторыю беларускай крытыкі і літаратуразнаўства, жыццё і творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, Р. Мурашкі.
Кіраваў праграмай падрыхтоўкі шматтомных навуковых выданняў, у тым ліку першых Поўных збораў твораў М. Багдановіча (у 3 т.), Я. Купалы (у 9 т.), збораў твораў І. Мележа, Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Лынькова, П. Пестрака, З. Бядулі, П. Броўкі, М. Зарэцкага.
Адзін з арганізатараў штогадовых навуковых канферэнцый "Каласавіны" (1987–2006) і "Гарэцкія чытанні" (1992–2006).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1973), дзе шмат год узначальваў секцыю крытыкі і літаратуразназства.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980).