Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію. У 1881 г. паступіў у Харкаўскі ветэрынарны інстытут, за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны ў 1882 г.

1885 г. – стварыў народавольскі гурток у Сімферопалі.

1887 г. – у Адэсе аб'яднаў разрозненыя гурткі ў адзіную народавольскую арганізацыю.

1887 г. – за ўдзел у Паўднёвай Народавольчай арганізацыі арыштаваны і сасланы на дзесяць гадоў у Верхаянск.

1895 г. – далучыўся да сацыял-дэмакратаў.

1901 г. – жыў у Іркуцку, прымаў удзел у стварэнні Сібірскага сацыял-дэмакратычнага саюза.

1902–1903 гг. – член Саратаўскага камітэта РСДРП, працаваў у сацыял-дэмакратычных арганізацыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі.

1903 г. – дэлегат ІІ з'ездза РСДРП, далучыўся да бальшавікоў. Пасля з'езда застаўся за мяжой. Супрацоўнічаў у газеце "Искра". Пад псеўданімам К. Грабоўскі выдаў кнігу па марксісцкай філасофіі "Долой материализм" (1910).

1917 г. – у Петраградскім камітэце РСДРП(б), удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання. Быў адным з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР.

1918 г. – на кіруючай ваенна-палітычнай рабоце ў Чырвонай Арміі.

1920 г. – на навукова-педагагічнай рабоце ў Маскве.