Антон Лукіч Юрэвіч скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1935), аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута (1939).
1939-1945 гг. – служыў афіцэрам у Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
1935-1937 гг. – працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткі Калінкавіцкай сярэдняй школы Гомельскай вобласці.
1946-1973 гг. – у Магілёўскім педагагічным інстытуце.
Даследаваў лінгвістычную тэрміналогію, агульнае мовазнаўства, пунктуацыю сучаснай беларускай мовы, пытанні паходжання і развіцця мовы ў святле навуковых і рэлігійных уяўленняў, методыку выкладання беларускай мовы ў школе і інш.
Аўтар дзевяці навуковых, навукова-дыдактычных і навукова-папулярных выданняў, у т. л.: "Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў" (1962), "Сучасная беларуская пунктуацыя" (1972), вучэбны дапаможнік "Уводзіны ў мовазнаўства" (1987).
Узнагароджаны медалямі "За Перамогу над Германіяй", "Ветэран працы".