Леанід Міхайлавіч Крыванос скончыў Бабруйскае мастацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15, ваеннае вучылішча (1985), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999).

1993-2003 гг. служыў у пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь.

Друкуецца ў беларускіх і расійскіх перыядычных выданнях.

Многія вершы пакладзены на музыку кампазітарам А. Сушыцкім.

Аўтар кніг: "К истокам" (2006), "Дело чести" (2008); "Закон всемерного тяготения" (2012), "Системный сбой" (2012), "Прощеное воскресенье" (2013). Друкаваўся ў калектыўных зборніках "Міншчына літаратурная", "Без объявления войны".

Лаўрэат: рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2008 года" (у галіне песеннага жанру), Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі "Проза" (2015, за кнігу "Прощеное воскресенье").

Лаўрэат фестывалю Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі і Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны братэрству памежнікаў дзяржаў-удзельніц СНД з цыклам песень аб мяжы (у суаўтарстве).