Сяргей Іванавіч Касцян скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1970).
1964–1966 гг. – выхавацель у школе-інтэрнаце № 2 Чалябінска.
1966 г. – выхавацель у школе-інтэрнаце ў Мазыры.
1967–1979 гг. – на камсамольскіх пасадах.
1979 г. – у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце.
2002 г. – першы дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура i Мастацтва".
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета (з 1995), Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканняў; старшынёй Беларускага славянскага камітэта, старшынёй Славянскага парламенцкага саюза, членам Міжнароднага славянскага камітэта і Прэзідыума Еўрапейскага форума міру.
Аўтар 60 навуковых прац, звязаных з эканомікай, палітыкай, гісторыяй і культурай Палесся.
Узнагароджаны медалём "Адмірал Ушакоў", знакам "Выдатнік народнай адукацыі".