Соф'я Яфімаўна Пісклячэнка скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1956).

1958 г. – працавала аграномам калгаса "1 Мая" Мсціслаўскага раёна. Актыўна займалася ўкараненнем новых гатункаў сельскагаспадарчых культур, засваеннем запушчаных участкаў і правядзеннем меліярацыйных работ на калгасных землях. Першай у краіне ўкараніла ў сваім калгасе брыгадны гаспадарчы разлік.

1974 г. – старшыня калгаса "1 Мая" Мсціслаўскага раёна.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975–1980), дэлегатам Сусветнага кангрэса жанчын і Усесаюзнага з'езда калгаснікаў.

1971 г. – прысвоена Званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне плана па продажы дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, у тым ліку 14 медалямі ВДНГ СССР.