Саламон Якаўлевіч Лур'е скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1909), Пецярбургскі ўніверсітэт (1911).
1917 г. – працаваў у рэдакцыі "Могилевской газеты", быў членам Maгілёўскага Савета рабочых дэпутатаў.
1918 г. – заснаваў у Магілёве газету "Эхо".
Прафесар Петраградскага (1918), Самарскага (1919-1920), Ленінградскага (да 1949 г.), Львоўскага (1953-1964) універсітэтаў. Працаваў ва ўстановах АН СССР.
Даследаваў старажытна-грэчаскую гісторыю, літаратуру, эпіграфіку, фальклор, філасофію, гісторыю матэматыкі.
Аўтар манаграфій і кніг: "История античной общественной мысли" (1929), "История Греции. С древнейших времен до образования Афинского морского союза" (Ч. 1, 1940), "Архимед" (1945), "Герадот" (1947), "Язык и культура Микенской Греции" (1957) і інш.
Аўтар гістарычных кніг для дзяцей: "Письмо греческого мальчика", "Заговорившие таблички", "Неугомонный", "Путешествие Демокрита". Яго літаратурны талент адзначаў С. Маршак.