Мікалай Паўлавіч Хобатаў скончыў Мінскае ГПТВ № 53, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў: на заводзе, на розных пасадах раённай газеты "Чырвоны сцяг" (Краснаполле); рэдактарам газеты "Маяк Прыдняпроўя" (Быхаў).
1991-2008 гг. – начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра для каардынацыі падрыхтоўкі і выпуску гісторыка-дакументальных хронік "Памяць" гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.
Аўтар асобнага выдання "Быхов. Историко-экономический очерк" (1989), аўтар-укладальнік кніг: "Восход над Могилевом" (2001), "Металлу – новую жизнь" (2004), "Мой Магілёў" (2007), "Магілёўская вобласць" (2008), "45 лет труда и созидания" (2012).