Уладзімір Сяргеевіч Гуркоў скончыў Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча, Свярдлоўскую спецыялізаваную школу Міністэрства дзяржаўнай бяспекі, Мінскі педагагічны інстытут (1958).

1952 г. – працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР.

1964 г. – у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

1976 г. – пачаў ствараць Беларускі музей народнай архітэктуры і быту (музей пад адкрытым небам).

Асноўныя даследаванні ў галіне матэрыяльнай культуры – пасяленні, жыллё, пчалярства. Аўтар манаграфій: "Сучасная беларуская вёска" (1975), "Занятак спрадвеку высакародны" (1987, у суаўтарстве), кнігі "Бортніцтва на Беларусі" (1980, у суаўтарстве); раздзелаў у калектыўных манаграфіях "Беларускае народнае жыллё" (1973) і "Этнічныя працэсы і лад жыцця" (1980).

Аўтар рэцэнзій, навукова-папулярных артыкулаў па розных пытаннях развіцця беларускай вёскі, аховы помнікаў, новай абраднасці і інш. у перыядычным друку.