Глафіра Антонаўна Мядзведзева скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут (1933), Віцебскі медыцынскі інстытут (1940).

1939-1941 гг. – асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі Віцебскага медыцынскага інстытута.

1941-1943 гг. – галоўным урачом паліклінікі ў г. Пласт Чалябінскай вобласці 1946-1968 гг. – загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Віцебскім медыцынскім інстытуце

1961-1965 гг. – рэктар Віцебскага медыцынскага інстытута.

Вывучала ролю нярвовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый.