Міхаіл Сяргеевіч Макаранка скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963).

Працаваў выкладчыкам у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву.

З 1963 г. – удзельнік мастацкіх выставак.

Працуе ў станковай графіцы і ў акварэлі. Сярод твораў – серыі лінагравюр "Сяляне" (1969), "Нафта Беларусі" (1971), лісты "На манеўрах" (1967), "На пераправе цераз Нёман" (1969), "Сталявар" (1980); акварэлі "На Прыпяці" (1966), "Ціхі вечар" (1972), "Вячэрняя цішыня" (1975), "Змярканне" (1981), "Зіма" (1984); партрэты Янкі Купалы (1981), Герояў Савецкага Саюза В.З. Каржа (1983) і Э.В. Лаўрыновіча (1984) і інш.