Васіль Ягоравіч Жыткоў скончыў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскае агульнавайсковае артылерыйскае вучылішча (экстэрнам).
Працаваў у Клічаўскім раёне ў калгасе "Камунар", "Сельгастэхніцы".
Пасля заканчэння артылерыйскага вучылішча стаў кадравым афіцэрам Савецкай арміі.
З 1987 г. у запасе ў званні капітана, працаваў у "Сельгасхіміі".
З дзявятага класа быў пазаштатным карэспандэнтам мясцовай раённай газеты. Пачаў друкавацца з 1987 г. Друкаваўся ў рэспубліканскай і раённай перыёдыцы, калектыўных зборніках. Аўтар публіцыстычных артыкулаў, нарысаў і апавяданняў.
Асаблівую ўвагу ўдзяляў сатыры і гумару. Аўтар кніг: "Хрэн пад маянэзам: гумар і сатыра" (2003), "Вясёлка над хатай" (2009).