Леанід Самойлавіч Залкінд скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1880).

1875 г. – член гімназічнага гуртка самаразвіцця. Пасля ўтварэння ў 1879 г. партыі "Народная воля" далучыўся да народавольцаў. Распаўсюджваў ідэі народавольства сярод насельніцтва Магілёўскай губерні.

1881 г. – студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, адзін з арганізатараў "Камуны магілёўцаў".

1882 г. – у народавольніцкай групе А. Бычкова падтрымліваў сувязь з рэвалюцыянерамі Магілёва і Краменчуга, пазней прымаў удзел у аднаўленні разгромленай паліцыяй арганізацыі Кіева.

1882 г., жнівень – арыштаваны, паўторна арыштаваны ў 1883 г.

1884 г. – высланы на пяць гадоў ва Усходнюю Сібір, дзе збіраў матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыстаў у ссылцы.

З 1889 г. жыў у Краменчугу, пасля 1917 г. – у Маскве. Працаваў загадчыкам бібліятэкі Палітэхнічнага музея.

У 1920-я гг. выступаў у друку з успамінамі і артыкуламі пра рэвалюцыйны народніцкі рух і яго дзеячаў.