2021
2024
2025

У 2021 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА...

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

 

380 гадоў

  назад заснаваны Тупічэўскі Святадухаўскі манастыр (1641–1918) у Мсціслаўлі
     

380 гадоў

  назад г. Чэрыкаў атрымаў Магдэбургскае права (1641)
     

160 гадоў

  назад пачала выдавацца "Памятная книжка Могилевской губернии" (1861)
     

120 гадоў

  з дня нараджэння Алены Георгіеўны Шматавай (1901, г. Мсціслаў – 17.10.1980), мастака
     

90 гадоў

  назад створана гарадская пракуратура (1931) у Магілёве
     

80 гадоў

  назад створаны Лупалаўскі лагер смерці (шталаг № 813) (восень, 1941) у Магілёве
     

50 гадоў

  назад заснавана ААТ "Магілёўскі домабудаўнічы камбінат" (1971)