У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Таісіі Канстанцінаўны Грамадчанка (01.12.1951, в. Градзянка, Асіповіцкі раён), крытыка, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1980) |
![]() |
130 гадоў з дня нараджэння Іосіфа (Ізраіля) Іосіфавіча Агола (02.12.1891, г. Бабруйск – 10.03.1937), генетыка, філосафа. Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1934) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Арцемьевіча Цыркунова (04.12.1921, в. Сава, Горацкі раён – 2008), вучонага ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997) |
![]() |
130 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Геды (06.12.1891–05.03.1977), жывапісца. У дзіцячыя гады жыў у Магілёве |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Гутніка (10.12.1921, в. Каменск, Касцюковіцкі раён – 05.08.1994), поўнага кавалера ордэна Славы (1944, 1945, 1963) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Філіпава (12.12.1911, в. Стараселле, Шклоўскі раён – 15.03.1995), генерал-лейтенанта. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1968) |
![]() |
440 гадоў назад у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Клімавічы (20.12.1581) |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Арона Рафаілавіча Шыфрына (23.12.1901, г. Мсціслаў – ?). Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Кучынскага (23.12.1911, в. Прысна, Магілёўскі раён – 01.01.1995), Героя Савецкага Саюза (1945) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Дзянісавіча Рудака (25.12.1911, в. Валосавічы, Кіраўскі раён – 14.11.1997), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980) |