У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
130 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Цімафеевіча Раманава (03.17.11.1891–03.12.1941), ваеннага дзеяча, генерал-маёра. Адзін з кіраўнікоў гераічнай абароны Магілёва (1941) у Вялікую Айчынную вайну | |
120 гадоў з дня нараджэння Якава Іванавіча Драйчука (03.11.1901, в. Ржаўка, Слаўгарадскі раён – 13.10.1978), ваеннага дзеяча, генерал-маёра авіацыі (1946) | |
90 гадоў з дня нараджэння Міколы Рыгоравіча Жыгоцкага (04.11.1931, в. Мерч, Шклоўскі раён), журналіста, літаратуразнаўца, празаіка | |
130 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Васільевіча Воўк-Левановіча (06.11.1891, х. Лявонаўка, Асіповіцкі раён – 19.08.1943), мовазнаўца | |
90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Ігнатавіча Валчка (07.11.1931), гісторыка. Кандыдат гістарычных навук (1968), прафесар (1992). Працаваў ва УА "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова" | |
100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Паўлавіча Ліпінскага (10.11.1921, Клімавіцкі раён – 07.09.1982), вучонага-гісторыка | |
110 гадоў з дня нараджэння Якава Ісакавіча Вяпрынскага (13.11.1911, г. Магілёў – 03.11.1976), артыста балета | |
90 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Кулікова (15.11.1931, в. Поўна, Горацкі раён), генерал-маёра (1982), грамадскага дзеяча | |
120 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага (сапраўднае – Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) (20.11.1901, с. Высокі Гарадзец, Сенненскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць – 29.11.1937), празаіка, драматурга, перакладчыка, крытыка. Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова) | |
110 гадоў з дня нараджэння Ісака Аронавіча Давідовіча (21.11.1911, г. Бабруйск – 05.12.1993), мастака | |
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Максімавіча Севярнёва (21.11.1921, в. Север, Бялыніцкі раён – 04.04.2012), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1969). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) | |
110 гадоў з дня нараджэння Георгія Сямёнавіча Зымалёва (25.11.1911, в. Лецягі, Слаўгарадскі раён – 19.05.1987), Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Кандыдат тэхнічных навук (1965) | |
130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Феліксавіча Далецкага (26.11.1891, в. Кудрычы, Мсціслаўскі раён – 1965), педагога. Доктар тэхнічных навук | |
140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майсеевіча Розіна (28.11.1881, г. Магілёў – 10.04.1942), вучонага-геолага. Прафесар (1938). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952, пасмяротна) | |
110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Карпавіча Болбаса (28.11.1911, в. Слабодка, Бабруйскі раён – 07.06.2008), Героя Савецкага Саюза (1944) | |
90 гадоў з дня выхаду першага нумара клічаўскай раённай газеты "Сцяг Саветаў" (28.11.1931) | |