2021
2024
2025

КАСТРЫЧНІК 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Віктараўны Галкоўскай (05.10.1951, г. Крычаў), паэтэсы
   
90 гадоў з дня нараджэння Георгія Данілавіча Куляшова (06.10.1931, г. Горкі – 04.08.1998), фізіка-эксперыментатара. Доктар фізіка-матэматычных навук (1969). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1963)
   
100 гадоў з дня нараджэння Івана Несцеравіча Усава (13.10.1921, в. Асяродак, Асіповіцкі раён – 19.01.1994), вучонага ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1965). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981), заслужаны ўрач БССР (1991)
   
100 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Самуілаўны Жукавай (13.10.1921, в. Рэкта, Горацкі раён – ?), вучонага ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992)
   
60 гадоў з часу адкрыцця УК "Гістарычны музей г. Крычава" (15.10.1961)
   
100 гадоў з дня нараджэння Сямёна Пейсахавіча Школьнікава (17.10.1901, г. Магілёў – 07.05.1977), мастака-грымёра. Заслужаны дзеяч культуры БССР
   
80 гадоў з дня нараджэння Ганны Аляксандраўны Юзеевай-Шаблоўскай (20.10.1941, в. Чапаева, Глускі раён – 14.08.1995), мастака
   
120 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Сцяпанавіча Маўчанскага (26.10.1901–23.06.1979), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Магілёўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну
   
60 гадоў з дня нараджэння Вольгі Сцяпанаўны Бацяноўскай (27.10.1961, в. Бiрулi, Краснапольскi раён), паэтэсы, журналiста
   
120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ігнатавіча Панфіловіча (29.10.1901, г. Чавусы – 10.11.1976), генерал-маёра
   
100 гадоў з дня нараджэння Фёдара Фёдаравіча Архіпенкі (30.10.1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён – 28.12.2012), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільіча Ахіезера (31.10.1911, г. Чэрыкаў – 04.05.2000), фізіка, стваральніка навуковай школы ў галіне тэарэтычнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар (1941). Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1964)
   

КАСТРЫЧНІК